Фотафакт: у Мінску судзяць экс-палкоўніка міліцыі, які 10 гадоў хаваўся ў Расіі

Фотафакт: у Мінску судзяць экс-палкоўніка міліцыі, які 10 гадоў хаваўся ў Расіі

У Мінску ў абласным судзе судзяць былога палкоўніка міліцыі, які 10 гадоў хаваўся ў Расіі. Георгія Жука абвінавачваюць у атрыманні ў 2005 годзе хабару — 80 тысяч долараў (ч. 3 арт. 430 КК). Супрацоўнік міліцыі (ён тады працаваў намеснікам начальніка папярэдняга следства ГУУС Мінгарвыканкама) ўзяў грошы ад прадпрымальніка за тое, каб праверкі яго бізнесу спыніліся, а крымінальная справа была закрытая. Як інфармуе БелаПАН, тры чалавекі, якія ўдзельнічалі ў перадачы хабару, ужо асуджаныя Вярхоўным судом.

Як паведамляе sputnik.by, на судзе Жук распавёў, што яму ў 50-гадовым узросце нейкія "ўплывовыя людзі" дапамаглі застацца на кіруючай пасадзе, а пасля запатрабавалі за гэта выканаць паслугу — дапамагчы бізнесмену Валдзісу Кароцісу, якога "прэсаваў УБЭП". Афіцэр не хацеў гэтага рабіць, але Кароціс нагадаў, што яму дапамаглі заняць пасаду намесніка начальніка папярдняга расследавання ГУУС сталіцы. Падчас допыту ў судзе Георгій Жук называў прозвішчы супрацоўнікаў цэнтральнага апарату ГУУС, якія працавалі на кіруючых пасадах у 2000-2005 гадах.

Жук сваю віну адмаўляе. Сцвярджае, што прадпрымальнікі-сведкі далі супраць яго непраўдзівыя паказанні. Былому афіцэру міліцыі пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі