Фотафакт: у Пружанскім раёне на трактары працуе дзяўчына-выпускніца школы
Жыхарка вёскі Росахі Наста Іванова скончыла школу сёлета.
Пасля атрымання атэстату аб сярэдняй адукацыі дзяўчына засталася працаваць механізатарам ў мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве. Неабходную для працы спецыяльнасць Наста Іванова атрымала яшчэ ў школе, таму ёй адразу даверылі трактар МТЗ-320.
Праўда, неўзабаве рухавік трактара сапсаваўся і яго адправілі рамантаваць на завод. Таму Насце часова давялося займаецца рамонтнымі працамі на мехдвары.
"Нехта ж павінен заставацца і працаваць у вёсцы, бо праца на зямлі вельмі патрэбная", — цытуе словы дзяўчыны газета "Раённыя будні".
Фотафакт: Кубінец працуе трактарыстам у Беларусі
Фота — budni.by