Фотафакт: y Брэсце "ўвекавечылі" былога кіраўніка вобласці
Карціна з выявай Канстанціна Сумара з'явілася ў будынку аблвыканкама.
У Брэсце "ўвекавечылі" былога кіраўніка вобласці Канстанціна Сумара. Яго партрэт з'явіўся ў будынку аблвыканкама. Карціна дапоўніла галерэю выяваў чыноўнікаў, якія кіравалі Брэстчынай яшчэ ад савецкіх часоў.
Нагадаем, што Канстанцін Сумар займаў пасаду старшыні Брэсцкага аблвыканкама ў 2004-2014 гадах. За 10 гадоў кіравання вобласцю ён запомніўся досыць яскравымі выказваннямі ды ўчынкамі, паспеў сябе праявіць як творчая асоба — запісаў альбом лірычных песень.