На "Барысаў-Арэне" развіталіся з Анатолем Капскім
На "Барысаў-Арэне" прайшла грамадзянская паніхіда і развітанне са старшынёй праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатолем Капскім. Ён быў нязменным кіраўніком клуба з 1996 года.
Капскі памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця пасля працяглай і цяжкой хваробы.
Цырымонія развітання з ім праходзіла з 11.00 да 13.00.
На развітанне з Анатолем Капскім прыехаў прэм'ер-міністр Беларусі, старшыня Федэрацыі футбола Сяргей Румас. Фота: Раман Пратасевіч / Еўрарадыё