Франак Вячорка: Байдэн мог абазначыць Пуціну, што чакае Лукашэнку
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў nn.by сустрэчу ў Жэневе прэзідэнтаў ЗША і Расіі. "Паколькі фармат і канцэпт сустрэчы не дазвалялі прымаць нейкія рашэнні і выпрацаваць дарожныя карты, тут мы бачым абазначэнне пазіцый, — кажа Вячорка. — За гэтай сустрэчай будуць наступныя".
Як вядома са слоў Джо Байдэна, ён абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным сітуацыю ў Беларусі. Пазней намесніца дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд заявіла, што Злучаныя Штаты на наступным тыдні плануюць увесці новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі.
Президент США вперше зустрівся з російським президентом — говорили зокрема про Україну, «червоні лінії» у відносинах та Навального. Які результати саміту та що один про одного сказали Путін та Байден — у відео pic.twitter.com/iScWUNE3BI
— hromadske (@HromadskeUA) June 17, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.