Францыя асуджае сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі — амбасада

АМАП у Мінску / Еўрарадыё
АМАП у Мінску / Еўрарадыё

Францыя асуджае сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую апублікавала амбасада Францыі ў Беларусі.

Заява стала рэакцыяй на даклад прафесара Эрвэ Асэнсьё, зроблены ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ. У ім гаворыцца пра ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі цягам апошніх двух гадоў. Аўтар даклада адзначае вялікую колькасць палітвязняў і тое, што беларускія ўлады рэгулярна ўжываюць катаванні і бесчалавечна абыходзяцца з палітычнымі праціўнікамі.

"Мы чарговы раз настойліва заклікаем Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязкі і абавязанні і неадкладна выканаць рэкамендацыі даклада, высновы якога падмацаваныя доказамі, сабранымі, у прыватнасці, Міжнароднай платформай падсправаздачнасці па Беларусі, пачынаючы з вызвалення палітычных зняволеных па гуманітарных меркаваннях і забеспячэння доступу затрыманых да медыцынскай дапамогі", — гаворыцца ў заяве французскай амбасады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі