Францыя праверыць выкрытую Сноўдэнам праграму ЗША

Па словах Эдварда Сноўдэна, яна была распрацаваная ў ЗША для сачэння за жыхарамі Еўрасаюза.



На думку некаторых праграмістаў, дзякуючы гэтай распрацоўцы амерыканскія спецслужбы атрымліваюць звесткі пра карыстальнікаў Google, Microsoft і Skype па-за межамі Штатаў, перадае ВВС.



Стартавай кропкай для расследавання стала заява дзвюх французскіх праваабарончых груп. Яны палічылі, што таямніца асабістага жыцця карыстальнікаў была груба парушаная.



Яшчэ ў ліпені прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што сачэнне за амбасадамі еўрапейскіх краін у ЗША можа паставіць пад пагрозу перамовы пра гандлёвую дамову Брусэля і Вашынгтона.



Фота — Gettyimages.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі