ФСБ патлумачыла мэты стварэння памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

ФСБ патлумачыла мэты стварэння памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі патлумачыў мэты стварэння памежнай зоны на мяжы з Беларуссю (у Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцях). Гэта — спыненне незаконнай міграцыі, наркатрафіку і кантрабанды.

У ФСБ адзначаюць, што новаўвядзенне не супярэчыць міжнародным дамовам паміж Беларуссю і Расіяй і не накладае ніякіх абмежаванняў на перасячэнне мяжы паміж краінамі. "Устанаўленне памежнай зоны не прадугледжвае здзяйснення памежнага кантроля асоб, транспартных сродкаў, грузаў, тавараў і жывёлаў, адкрыцця і функцыянавання пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу РФ", — цытуе паведамленне Федэральнай службы бяспекі ТАСС.

Як паведамляла Еўрарадыё, рэжым памежнай зоны з Беларуссю пачынае дзейнічаць у Расіі з 7 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі