ФСБ Расіі патлумачыла, як возера Салодкае апынулася ў Казахстане
ФСБ Расіі патлумачыла, як возера Салодкае апынулася ў Казахстане. Паводле афіцыйнай версіі, яно часткова высахла, з-за чаго і стварылася ілюзія перасоўвання мяжы на расійскую тэрыторыю, інфармуе РІА “Новости”.
Паведамляецца, што тлумачэнне ФСБ з’явілася з-за скаргаў мясцовых жыхароў, якія былі перакананыя ў перасоўванні мяжы, якая раней праходзіла па цэнтры возера. Дагэтуль ім дазвалялі хадзіць на яго бераг, цяпер гэта ўжо забаронена. “Расія нічога не перадавала Казахстану. Мяжа праходзіць там жа, дзе і праходзіла”, — адзначыў прадстаўнік памежнага ўпраўлення ФСБ па Навасібірскай вобласці. Падобную заяву зрабіла і пасольства Казахстана ў Расіі.