Фура пераехала мытніцу на пункце пропуску "Казловічы"
У "Казловічах" фура збіла мытніцу
Удзень 5 лютага адбылася трагедыя на пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы. Фура збіла супрацоўніцу беларускай мытні. Відавочцы даслалі фота: чалавек ляжыць без руху пад прычэпам фуры.
Кажуць, што кіроўца не заўважыў мытніцу, якая збірала дакументы, і паехаў пад навес. Фура — на еўрапейскіх нумарах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.