Футбаліст "Нёмана" абяцае аднавіць паламаны банер да 80-годдзя вызвалення РБ
Ягор Зубовіч
Футбаліст "Нёмана" Ягор Зубовіч раскаяўся ў тым, што разбіў банер, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў. Пра гэта ён заявіў у відэа ў сацсетках.
Спартовец кажа, што дзейнічаў у парыве эмоцый і толькі ў распранальні даведаўся, які надпіс на разбітым шчыце.
"Не хацеў апаганіць памяць воінаў-вызваліцеляў. Для мяне і маёй сям'і Дзень Перамогі і Дзень незалежнасці, гэта значыць вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адны з галоўных святаў. У мяне прабабуля і прадзядуля ваявалі", — заявіў футбаліст і папрасіў прабачэння ва ўсіх, каго пакрыўдзіў яго ўчынак.
Ён паабяцаў аднавіць паламаны банер.
Як расказвала Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся 29 верасня падчас сустрэчы гродзенйскага "Нёмана" і мазырскай "Славіі" ў рамках чэмпіянату Беларусі. Падчас замены раззлаваны форвард гродзенцаў стукнуў нагой у банер і праламіў яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.