Футбалісту, які забіў гол, кінулі стакан з півам, ён яго злавіў і выпіў (відэа)

Футбалісту, які забіў гол, кінулі стакан з півам, ён яго злавіў і выпіў (відэа)

Футбалісту, які забіў гол, кінулі стакан з півам, і ён яго выпіў. Такі выпадак адбыўся ў чэмпіянаце Швецыі ў паядынку "Хамарбю" і "Гётэборга", інфармуе pressball.by. Відэа з'явілася на YouTube. Капітан "Хамарбю" Кенэдзі Бакірчыаглу на 79-й хвіліне пры ліку 2:0 выдатна рэалізаваў штрафны ўдар. Футбалісты, святкуючы гол, падбеглі да трыбун і ў гэты момант адтуль "прыляцеў" пластыкавы стакан з півам.

Бакірчыаглу пасля так пракаментаваў здарэнне: "Гэта піва мне кінулі з радасці. Я здолеў яго злавіць і ледзьве глытнуў. Падумаў, што гэта весела і пацешна".

Дарэчы, лік у матчы пасля трэцяга гола ўжо не змяніўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі