Футбалісты "Крумкачоў" згулялі ўнічыю з "Нафтанам" — 2:2
25 жніўня пачаўся 20-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі. Мінскія "Крумкачы" прымалі на сваім полі аўтсайдара турніру наваполацкі "Нафтан". Госці адкрылі лік ужо на 3-й хвіліне дзякуючы Аляксею Калесніку. Праз 20 хвілінаў Філіп Іваноў з "Крумкачоў" аднавіў раўнавагу. У другой палове сустрэчы "Нафтан зноў выйшаў наперад пасля гала, які забіў Кірыл Пячэнін. Аднак Філіп Іваноў выратаваў каманду, усталяваўшы канчатковы лік — 2:2.
У другоім сённяшнім матчы магілёўскі "Днепр" прымаў футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ". Госці разграмілі магіляўчан з лікам 5:0. Прычым Максім Скавыш аформіў дубль, а Ягор Зубовіч — хет-трык.
У суботу, пройдуць яшчэ тры матчы гэтага тура: "Слуцк" — "Гомель", "Віцебск" — "Нёман" (Гродна), "Іслач" (Мінскі раён) — "Мінск".