Футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі першы матч у Лізе канферэнцый
Футбол, ілюстрацыйнае фота
У матчы 5-га тура Лігі Канферэнцый футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі ў паўночнаірландскага "Ларна".
Матч праходзіў у азербайджанскім Сумгаіце і намінальна лічыўся "хатнім" для беларускага клуба. "Бела-блакітныя" завяршылі яго з пераможным лікам 2:0.
Першы мяч з пенальці забіў Аляксей Гаўрыловіч на 66-й хвіліне сустрэчы. Гэты гол стаў 200-м для "Дынама" ў еўракубках за ўсю гісторыю. Праз 6 хвілін разрыў павялічыў Глеб Жэрдзеў.
Гэта першая перамога дынамаўцаў у асноўным этапе цяперашняга розыгрышу Лігі канферэнцый. Аднак у зону плэй-оф яны ўсё яшчэ не трапляюць.
19 снежня беларускую каманду чакае паядынак з "Панацінаікосам". Каб працягнуць выступ у Лізе канферэнцый, дынамаўцам неабходная перамога над грэкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.