Футбалісты зборнай Беларусі падтрымалі Naviband. Фота
Футбалісты зборнай Беларусі падтрымалі Naviband. У чацвер гурт выступіць у другім паўфінале на “Еўрабачанні” ў Кіеве з беларускамоўнай кампазіцыяй “Гісторыя майго жыцця”. Прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола адзначае, што “Ксенія і Арцём з’яўляюцца добрымі сябрамі нашай нацыянальнай каманды па футболе, аўтарамі-выканаўцамі афіцыйнага саўндтрэка зборнай Беларусі “Наперад, Белакрылыя!”. Футбалісты жадаюць Naviband яскравага выступу і патраплення ў фінал міжнароднага конкурса песні.
“Гульцы зборнай з вамі і перадаюць сваю падтрымку”, — піша Беларуская федэрацыя футбола, якая апублікавала здымкі футбалістаў, якія трымаюць аркушы паперы з надпісам “Наперад Navi”.
Ягор Філіпенка даслаў фота з Ізраіля.
Іван Маеўскі зрабіў здымак у Казахстане.
Юрый Кендыш.
Мікалай Сігневіч.
Аляксей Рыас мае перуанскія карані.
Беларускі бразілец Рэнан Брэсан даслаў фота з Бразіліі.
Мікіта Корзун даслаў фота з Кіева.