Футбол у выгнанні: аматарская каманда беларусаў згуляе ў Кубку Польшчы

Зміцер Хведарук і Антось Лагвінец / Еўрарадыё

Зміцер Хведарук і Антось Лагвінец / Еўрарадыё

Лукашэнка кажа, што спорт па-за палітыкай, а таксама выкарыстоўвае кожнае з'яўленне на II Гульнях краінаў СНД, каб аблаяць краіны Захаду. А самі гульні напоўніцу выкарыстоўваюцца прапагандай.

Тым часам бягуха Крысціна Ціманоўская атрымала права выступаць за Польшчу і будзе змагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні. А аматарскія футбольныя каманды "Пагоня" і Team Ivulin аб'ядналіся і заўтра згуляюць у Кубку Польшчы. Гэта будзе першы раз у гісторыі, калі беларуская каманда бярэ ўдзел у розыгрышы кубка іншай краіны.

Што з сябе ўяўляе аматарскі спорт у выгнанні? Наколькі ахвотна людзі аб'ядноўваюцца вакол футбола і іншых такіх актыўнасцяў? Хто гэтыя людзі, якія гуляюць у камандах Team Ivulin (так-так, іх некалькі, розных узроўняў!). Пра гэта размаўляем з рухавічкамі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве Антосем Лагвінцом і Змітром Хведаруком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі