Футбольная зборная Беларусі збіраецца гуляць з Сірыяй і Аманам

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты / pixabay.com
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты / pixabay.com

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі ў лістападзе збіраецца правесці два таварыскія матчы. Спачатку Сірыйская футбольная асацыяцыя паведаміла, што яе зборная згуляе з беларусамі 17 лістапада. Матч пройдзе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Беларуская федэрацыя яго не анансавала.

"Трыбуна" паведамляе, што 20 лістапада там жа ў ААЭ беларуская зборная згуляе таварыскі паядынак са зборнай Амана.

Беларускі футбол знаходзіцца пад санкцыямі. Зборная не можа праводзіць хатнія матчы ў РБ, таму вымушана шукаць нейтральныя палі.

Футбольная зборная Беларусі збіраецца гуляць з Сірыяй і Аманам
Instagram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі