"Шахцёр" выйграў у "Віцебска", два галы забіў Януш
У панядзелак, 16 траўня, прайшлі чатыры матчы 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Два з іх завяршыліся ўнічыю. Футбалісты "Мінска" прымалі на сваім полі гасцей з жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа". Іх сустрэча скончылася нічыёй 0:0.
Таксама нічыёй, але з іншым вынікам скончылася сустрэча ў Брэсце паміж мясцовым "Дынама" і "Гарадзеяй". На 57-й хвіліне гол забіў паўабаронца гасцей Аляксей Мартынец, а праз 4 хвіліны брэстаўчанін Аляксандр Новік аднавіў раўнавагу — 1:1.
Як паведамлялася раней, наваполацкі "Нафтан" на сваім полі выйграў у лідара чэмпіянату барысаўскага БАТЭ — 3:2.
Сённяшні гульнявы дзень завершыўся паядынкам "Віцебска" і салігорскага "Шахцёра". Госці выйгралі з лікам 3:1, два галы на рахунку Януша.
Яшчэ чатыры матчы тура пройдуць у аўторак. У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 19 ачкоў.