Галандыя назвала дзве версіі катастрофы "Боінга" пад Данецкам

Аб расследаванні прычын катастрофы пасажырскага "Боінга" MH17 авіякампаніі Malaysia Airlines нямецкаму выданню Spiegel Online распавёў галандскі пракурор Фрэд Вестэрбеке, кіраўнік групы следчых. 

Нагадаем, што пасажырскі самалёт быў збіты 17 ліпеня 2014 года пад Данецкам. На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі. Па словах Вестэрбеке, следства адмовілася ад версіяў аварыі і тэракту, дзве другія застаюцца.  

Пракурор адзначыў, што ў следства ёсць металічныя фрагменты, знойдзеныя ў целах ахвяраў і ў пасажырскіх сядзеннях. "Гэта магла быць шрапнэль ад ракеты "Бук", а таксама металічныя часткі самага самалёта. Мы ўсё гэта аналізуем, дагэтуль у нас няма дакладных вынікаў", — перадае РБК яго словы. 

Вестэрбеке таксама распавёў, што ў следчых ёсць паказанні некалькіх сведак, якія былі непасрэдна на месцы пасля катастрофы. "У інтэрнэце мы знайшлі масу інфармацыі. Акрамя таго, у нас ёсць запісы тэлефонных размоваў, якія нам перадалі ўкраінскія спецслужбы", — дадаў ён. Аднак сур'ёзных доказаў на карысць якой-небудзь версіі ў следства няма, адзначыў пракурор. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі