Галандзец з сынамі хадзіў вакол памежнага слупа на мяжы Беларусі і Літвы
51-гадовы грамадзянін Галандыі з сынамі ва ўзросце 11 і 15 гадоў хадзіў вакол памежнага слупа на мяжы Беларусі і Літвы. Як інфармуе Delfi, здарэнне адбылося 25 ліпеня ў Шальчынінскім раёне Літвы. Замежнікі прыехалі да мяжы на аўтамабілі Toyota Corolla з мэтай зрабіць там фота. Яны прагуляліся да слупа і наладзілі каля яго фотасесію, пасля чаго пайшлі да машыны. Аднак літоўскія памежнікі заўважылі парушальнікаў з дапамогай сістэмы відэаназірання і затрымалі іх.
Мужчыну аштрафавалі на 70 еўра за "незаконнае перасячэнне мяжы па неасцярожнасці".