Галерэі “Белгазпрамбанка” вярнулі забраныя летась сілавікамі карціны

Галерэі “Белгазпрамбанка” вярнулі забраныя летась сілавікамі карціны

Галерэі “Белгазпрамбанка” вярнулі забраныя летась сілавікамі карціны. Гэта адбылося праз год пасля вядомых падзей з затрыманнем экс-старшыні праўлення Віктара Бабарыкі і шэрагу топ-менеджараў.

23 чэрвеня ў прасторы “Арт-Беларусь” зноў з'явіліся працы з карпаратыўнай калекцыі банка. Сярод іх — “Ева” Хаіма Суціна. У 2013 годзе банк набыў яе на аўкцыёне Sotheby's за 1,8 млн долараў. Пасля таго як карціна апынулася ў руках у сілавікоў, яна стала сімвалам пратэставага флэшмобу.

На архіўным відэа — вяртанне карцін Хаіма Суціна каментуе Віктар Бабарыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі