Галоўчанка — пра адпраўку грузаў з Беларусі за мяжу: партоў у Расіі дастаткова

Галоўчанка — пра адпраўку грузаў з Беларусі за мяжу: партоў у Расіі дастаткова

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з вялікім аптымізмам ацэньвае перспектывы вырашэння "лагістычных праблем, якія ўзніклі ў сувязі з блакіроўкай транзіту грузаў па прыбалтыйскім накірунку". "Практычна вырашылі", кажа ён. Галоўчанка падкрэслівае важнасць у гэтай сувязі свайго візіту ў Санкт-Пецярбург. Паводле яго слоў, беларуская прамысловасць праблем з адгрузкай сваёй прадукцыі адчуваць не будзе — "з расійскімі партнёрамі адпрацоўваліся адпаведныя схемы".

"Партоў у Расіі дастаткова, працягвае прэм'ер. — Проста розныя грузы падыходзяць да розных тэрміналаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі