Галоўнае — удзел: што адбываецца з беларускім спортам?
Правальны выступ беларускай сборнай на Алімпіядзе, скандал з бягухай Ціманоўскай, выезд з краіны шэрагу знаных спартсменаў і трэнераў — гэта ўсё пра сённяшні дзень беларускага спорту. Таго, які нібыта “па-за палітыкай”.
Чаму перастала працаваць беларуская “машына спорту”? Ці працуе сёння перакананне “спорт па-за палітыкай” і ці атрымліваецца ў спартсменаў абстрагавацца ад падзей у краіне? Ці здольныя чыноўнікі ад спорту змяніць сітуацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае чэмпіёнка свету і Еўропы, сябра Каардынацыйнай рады Надзея Астапчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.