Галоўнага сіноптыка Туркменістана звольнілі за няправільныя прагнозы надвор'я

Галоўнага сіноптыка Туркменістана звольнілі за няправільныя прагнозы надвор'я

Галоўнага сіноптыка Туркменістана Батыра Халыева звольнілі за няправільныя прагнозы надвор'я. Раней кіраўнік Нацыянальнага камітэта па гідраметэаралогіі абяцаў прэзідэнту краіны Гурбангулы Бердымухамедаву, што яны будуць дакладнымі, але слова не стрымаў, інфармуе sputnik.by.

Выступаючы на паседжанні ўраду прэзідэнт гэтай краіны адзначыў, што для сіноптыкаў пабудавалі сучасны адміністрацыйны будынак, ім аказалі фінансавую дапамогу, купілі "ў значнай колькасці" неабходнае абсталяванне. "Аднак, нягледзячы на гэта, апошнім часам няправільных прагнозаў надвор'я стала больш", — сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў. А гэта негатыўна ўплывае на правядзенне сельскагаспадарчых работ, стварае цяжкасці ў працы транспартнай сістэмы, у арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў.  

Варта адзначыць, што ўлады Туркменістана "цярпелі" некампетэнтнасць галоўнага сіноптыка з 2010 года. Разам з ім звольнілі і галоўнага статыстыка краіны. Высветлілася, што ён "падпраўляў" лічбы ў лепшы бок.

Галоўнага сіноптыка Туркменістана звольнілі за няправільныя прагнозы надвор'я
Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі