Галоўны рэдактар "Інфа-Кур'ера" і яго намеснік правядуць 15 сутак за кратамі
Сяргей Станкевіч / kurjer.info
Галоўны рэдактар і ўладальнік слуцкай недзяржаўнай газеты "Інфа-Кур'ер" Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня правядуць 15 сутак за кратамі. Суд прызнаў іх вінаватымі ў "непадпарадканні пры затрыманні". Сваёй віны Станкевіч і Рубчэня не прызналі, паведамляе @bajby.
Суд праходзіў у слуцкім РАУС. Родных і калег на пасяджэнне не пусцілі. У зале прысутнічала толькі адвакат.
Пра ператрус у рэдакцыі "Інфа-Кур'ера" стала вядома 15 сакавіка. Паведамлялася пра трох затрыманых супрацоўнікаў выдання, у тым ліку Станкевіча. Прычына затрымання была невядомая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.