У Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" прайшоў ператрус
"Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна / https://www.facebook.com/rh.belarus
Раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" прайшоў ператрус. Дзе цяпер знаходзяцца Аляксандр Манцэвіч (на здымку знізу) і яго жонка Ніна, невядома, піша @bajby.
"Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Ад таго часу абнаўляюцца толькі сацсеткі "Рэгіянальнай газеты".
У сераду стала вядома пра ператрус у рэдакцыі недзяржаўнага выдання "Інфа-Кур'ер" у Слуцку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.