Суд прызнаў "экстрэмісцкімі" 15 артыкулаў "Рэгіянальнай газеты" за раз
24 лютага суд Маладзечанскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" 15 артыкулаў, надрукаваных у "Рэгіянальнай газеце" ў 2020 годзе, паведамляе БАЖ.
Як напісаў музыка Ігар Палынскі, экстрэмісцкім быў прызнаны артыкул "Гурт Sumarok зaпicaў клiп на песню "Чэрцi". У iм кадры з пратэстаў у Маладзечне". Пры гэтым сам кліп, пра які ідзе гаворка ў артыкуле, экстрэмісцкім не прызнаны.
Дарэчы, 20 студзеня сайт і тэлеграм-канал "Рэгіянальнай газеты" ужо былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
У ліпені 2021 года пасля ператрусаў і ўціску газета паведаміла, што прыпыняе выхад друкаванай версіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.