Галоўны рэдактар "Нашай нівы": У камеры СІЗА 19 чалавек

Галоўны рэдактар "Нашай нівы": У камеры СІЗА 19 чалавек

Галоўны рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч піша з-за кратаў, што ў камеры СІЗА № 1 у Мінску знаходзіцца 19 чалавек. Яна — у падвальным памяшканні. Акна там няма, ёсць толькі невялікі праём пад столлю, — вось і ўся вентыляцыя. "Наша ніва" звяртае ўвагу на тое, што ўмовы ўтрымання Марціновіча пагоршыліся. Ён за кратамі ўжо чацвёрты месяц.

Ягор Марціновіч просіць у лістах перадаць парады па методыках, як дыхаць, калі не хапае паветра.

У СІЗА з ліпеня знаходзіцца і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынга Андрэй Скурко. Іх абвінавачваюць у "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў" у памеры 3,5 тысячы рублёў. Марціновіч і Скурко прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі