Галоўны трэнер зборнай па біятлоне сышоў з пасады да пачатку сезона
Зборная Беларусі па біятлоне засталася без свайго галоўнага трэнера. Валерый Пальхоўскі сышоў, не дачакаўшыся пачатку сезона, піша tut.by. Паведамляецца, што супраца з расійскім спецыялістам спыненая "па пагадненні бакоў". Разам з Пальхоўскім сышоў і яго памочнік Роберт Кабукоў. Апошні працоўны дзень у іх быў 27 верасня.
Пакуль што выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначылі старшыню трэнерскага савета Юрыя Альберса.
Дарэчы, галоўным трэнерам зборнай Беларусі Пальхоўскі стаў у траўні 2016-га. На гэтай пасадзе ён замяніў Адрыяна Цыбульскага. Такім чынам, трэнерам зборнай расійскі спецыяліст адпрацаваў менш за пяць месяцаў.