Галоўным рэжысёрам Магілёўскага драмтэатра стаў літовец
Дагэтуль літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас супрацоўнічаў з тэатрам у якасці запрошанага рэжысёра.
Пра яго прызначэнне стала вядома праз сацыяльныя сеткі тэатра.
На сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра Варнас паставіў спектаклі “Тарэлкін” і “Фрэкен Жулі”.
Дарэчы, пасада галоўнага рэжысёра тэатра заставалася вакантнай з верасня 2012 года, калі яе пакінула Кацярына Аверкава.
Саўлюс Варнас скончыў акцёрскую студыю Мільцініса ў Паневежскім тэатры драмы, Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематографа. Стажыраваўся ў ЗША, Нідэрландах, Аўстрыі, кіраваў Паневежскім тэатрам драмы і Рускім драматычным тэатрам Літвы. Праводзіў майстар-класы для акцёраў і рэжысёраў у Вялікабрытаніі, Літве, Беларусі ды Украіне.
Фота — mogilevnews.by