Гамельчукі прайшлі па Алеі Герояў з партрэтамі дзядоў-удзельнікаў вайны
Акцыя атрымала назву “Парад Пераможцаў”.
У пятніцу, 8 траўня, у Гомелі прайшла акцыя “Парад Пераможцаў”. Нашчадкі тых, хто ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, але не дажыў да 70-годдзя Перамогі, пранеслі па Алеі Герояў партрэты сваіх дзядоў-пераможцаў.
Разам з дадзенай акцыяй прайшла яшчэ адна — “Гомель памятае”. Моладзь запаліла свечкі і выклала іх ля помніка салдату на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў выглядзе надпісу “Спасибо за победу”.