Гамяльчук прапануе парламенту змены ў “дэкрэце аб дармаедах"
Леанід Судаленка знайшоў супярэчнасці дакумента з адным з іншых дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы.
Гомельскі грамадскі актывіст Леанід Судаленка накіраваў ліст у парламент. Ён знайшоў супярэчнасці паміж дэкрэтам кіраўніка дзяржавы № 29 “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны" і падпісаным нядаўна “дэкрэтам аб дармаедах”. З гэтай нагоды актывіст і прапануе дэпутатам унесці змены ў апошні з іх.
Як паведаміў Еўрарадыё Леанід Судаленка, паводле ранейшага дэкрэта было нямала выпадкаў, калі добрасумленных работнікаў звальнялі з працы без тлумачэння прычын пасля заканчэння тэрміну дзеяння працоўнага кантракту. Яны станавіліся "дармаедамі" супраць сваёй волі, бо знайсці іншую працу вельмі складана. А новым дэкрэтам на іх ускладзены абавязак плаціць 20 базавых велічынь за тое, што ім не далі працаваць у нашай краіне, кажа аўтар ліста.
У звароце да старшыні Палаты прадстаўнікоў Судаленка прапануе выключыць са спісу абавязаных выплочваць збор тых работнікаў, якія згубілі працу супраць сваёй волі пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту.
Міхаіл Мясніковіч знайшоў на інтэрнэт-форумах "дармаедаў" (відэа)
Мінпрацы: У “дармаедаў” могуць быць праблемы з выездам за мяжу
Сем легальных спосабаў пазбегнуць падатку за дармаедства
Фота: Fotolia