Ганну Шарэйку прызналі вінаватай і вызвалілі ў залі суда

Ганну Шарэйку прызналі вінаватай і вызвалілі ў залі суда

Суд над Шарэйкай і яшчэ шасцю супрацоўнікамі фабрыкі і пачаўся ў Вярхоўным судзе 22 лютага. Ганну Шарэйку абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (арт. 18, ч. 2 арт. 424 КК). Па версіі следства яна уступіла ў змову са сваім сужыцелем, грамадзянінам Літвы Вальдэмарасам Норкусам, дырэктарам літоўскай фірмы "Даймас". Праз гэтую фірму па версіі следзтва ў Віцебск ішлі пастаўкі камбікармоў і кармавых дабавак.

Суд прызнаў Шарэйку і яе падначаленых, а таксама Вальдэмараса Норкуса вінаватымі і прыгаварыў да розных тэрмінаў. "Сенатарка" атрымала 2,5 гады і больш за 30 мільёнаў штрафа. Аднак улічваючы адбыты ў СІЗА тэрмін і амністыю, у залі суда былі вызваленыя ўсе абвінавачаныя, акрамя літоўца Норкуса. Яго вызваляць 10 ліпеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі