Гарадское сафары: статак дзікоў бегае па Варшаве (відэа)
Польскі таксіст зняў смешнае відэа, як невялікі статак дзікоў рыецца ў траўніку побач са станцыяй метро ў Варшаве.
"Таксі сафары Варшава. Тэлефануйце", — кажа аўтар роліка. Далей ён вядзе смешны маналог з дзікамі і заклікае іх вярнуцца ў лес.