Гарантыі бяспекі: ці можа Ціханоўская даваць іх Лукашэнку?
У выпадку мірнага сыходу з пасады Аляксандр Лукашэнка атрымае гарантыі бяспекі. І абяцае яму гэтыя гарантыі… Святлана Ціханоўская. Праўда, ёсць адна ўмова: калі Лукашэнка “сыдзе па-чалавечы”.
Ці мае права Святлана Ціханоўская даваць гарантыі бяспекі Аляксандру Лукашэнку? Ці дастаткова для гэтага будзе “сыходу па-чалавечы”? А што, калі беларускае грамадства выставіць свае ўмовы і патрабаванні? Якія пагрозы Беларусі нясе чарговае паляпшэнне адносінаў паміж Масквой і Мінскам?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук, палітычны аналітык Павел Усаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.