Гайдукевіч "зняў з парадку дня" ЛДП пытанне пра нацыянальную сімволіку

Гайдукевіч "зняў з парадку дня" ЛДП пытанне пра нацыянальную сімволіку

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што партыя здымае з парадку дня пытанне пра нацыянальную сімволіку. Раней ЛДП выступіла за наданне бел-чырвона-беламу сцягу і гербу "Пагоня" статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іх свабоднае выкарыстанне. 

Заява з'явілася на акаўнце Алега Гайдукевіча ўдзень 21 чэрвеня. Аднак пазней ён выдаліў гэты допіс. На сайце ЛДП заява пра вартасць нацыянальнай сіволікі па-ранейшаму засталася. 

У сваім допісе ў Фэйсбуку Гайдукевіч пісаў: "У сваёй заяве мы рабілі акцэнт на культурна-гістарычным пытанні, але яго адразу ж палітызавалі, а гэта краіне не трэба, у нас хапае праблем і выклікаў, таму гэта не актуальна і не прынясе згоды ў грамадства!".

Па яго словах, ЛДП лічыць непрымальным, што партыю "паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах радыкальныя палітычныя сілы". Разам з тым Гайдукевіч абяцае, што яго партыя працягне выступаць за тое, "каб абʼяднаць усё лепшае, што было ў дарэвалюцыйнай Беларусі, БССР і цяперашняй незалежнай Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі