"Газпрам" мяняе пастаўшчыкоў з ЗША і Нямеччыны на Беларусь і Індыю
Вядомая кампанія вырашыла адмовіцца ад пастаўшчыкоў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расіі.
Кампанія "Газпрам" вырашыла ўкараняць праграму імпартазамяшчэння. У спіс на замяшчэнне трапілі кампаніі з краін, якія ўвялі або падтрымалі санкцыі супраць Расіі.
Як паведамляе РБК, адпаведнае рашэнне прыняла рада дырэктараў кампаніі. Цяпер вырабы з металу і машынабудаўнічая прадукцыя, у тым ліку аўтамабілі, сельскагаспадарчая, дарожна-будаўнічая і камунальная тэхніка будуць закупляцца пераважна ў расійскіх вытворцаў. Выключэнне будзе зробленае пры адсутнасці ў Расіі вытворчасці названых тавараў і іх аналагаў.
У "чорны спіс" "Газпраму" трапілі 410 замежных пастаўшчыкоў з 20 краін. Больш за чвэрць з іх складаюць кампаніі з ЗША, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі і Японіі. Сярод іх, напрыклад, такія вядомыя, як Siemens, Motorola, MAN Turbo, Kenwood, Kawasaki ды іншыя.
У "белы спіс" расійскай кампаніі акрамя расійскіх вытворцаў увайшлі і пастаўшчыкі з краін, якія не падтрымалі санкцыі. Напрыклад, у ім фігуруюць беларускае ЗАТ "Гідрадынаміка", ізраільская Ormant, вытворцы труб з Індыі Corus і Welspum і Аргенціны — Tinaris. У спіс таксама ўключаны украінскія "Зора-машынпраект" і "Ікор".
Фота — РБК