"Газпром" спыніў пастаўкі газу ў Нідэрланды
Нідэрландам перакрылі газ, таму што Амстэрдам адмовіўся плаціць у рублях / РІА Новости
Расійскі "Газпром" цалкам спыніў пастаўкі газу нідэрландскай кампаніі GasTerra B.V. Гэты крок там аргументавалі тым, што Амстэрдам не плаціць за паліва ў рублях.
"Па стане на канец працоўнага дня 30 траўня "Газпром экспарт" не атрымаў плацяжу за пастаўкі газу ў красавіку ад кампаніі GasTerra B. V. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РФ №172 ад 31.03.2022 г.", — гаворыцца ў паведамленні расійскай газавай кампаніі.
Згодна з гэтым указам Пуціна, з 1 красавіка аплата за газ павінна праводзіцца ў расійскіх рублях.
Яшчэ ў канцы сакавіка краіны "Вялікай сямёркі" заявілі, што не будуць плаціць за пастаўкі расійскага газу расійскімі рублямі. Аргументавалі гэта тым, што змена валюты плацяжу — гэта парушэнне кантрактаў.
У Еўропе толькі Сербія і Венгрыя адназначна заявілі пра гатоўнасць плаціць за газ рублямі. Надоечы прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным і ўзгадніў новы трохгадовы газавы кантракт. Паводле яго слоў, здзелка атрымалася вельмі выгаднай — кубаметр газу будзе каштаваць Сербіі ў 10-12 разоў танней, чым у Еўропе.
Тым часам, краіны ЕС напярэдадні ўзгаднілі шосты пакет санкцый супраць Расіі, які ўключае частковае эмбарга на пастаўкі расійскай нафты.
.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.