Гендырэктару "Уралкалія" перададуць у СІЗА КДБ тэлевізар
Беларускія адвакаты спадзяюцца на гэтым тыдні ўрэгуляваць усе побытавыя пытанні, звязаныя са знаходжаннем Уладзіслава Баўмгертнера ў ізалятары КДБ.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на аднаго з абаронцаў расійскага бізнэсоўца. Па словах адваката, неўзабаве будзе перададзены тэлевізар.
У панядзелак адзін з абаронцаў наведаў Баўмгертнера ў СІЗА. Той пачуваецца адносна нармальна.
Па яго словах, папярэдняе расследаванне пакуль яшчэ знаходзіцца ў пачатковай стадыі.
Нагадаем, што гендырэктара "Уралкалія" арыштавалі 26 жніўня. Следчы камітэт вінаваціць яго ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Баўмгертнеру пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Фота — ria.ru