Генпракуратура апратэставала рашэнне аб зносе KFC і Burger King ля метро

Генпракуратура апратэставала рашэнне аб зносе KFC і Burger King ля метро

Генпракуратура прынесла пратэсты на рашэнне Мінгарвыканкама, паводлое якіх мусяць знесці будынкі рэстаранаў KFC і Burger King ля станцыяў метро “Каменная Горка” і “Усход”. Кампанія “Рэві Тар Інвест”, якая пабудавала гэтыя рэстараны, звярнулася ў пракуратуру і атрымала адтуль гэты адказ.

Гэта азначае, што цяпер Мінгарвыканкам павінен да 10 кастрычніка або адмяніць рашэнні аб зносе гэтых аб’ектаў, або даць абгрунтаванне такім захадам, піша TUT.by.

Аб’екты, якія належаць “Рэві Тара Інвест”, працуюць на “Усходзе” з 2005 года, а на “Каменнай Горцы” — 2014 і 2015 года. Аднак у 2016 годзе кіраўніцтва горада адмяніла ўсе рашэнні наконт выдзялення кампаніі зямельных учасках і выдачы дазволу на будаўніцтва. Гэта патлумачылі памылкай супрацоўнікаў Мінгарвыканкама, дапушчанай 10-15 гадоў таму, якую выявіў  Камітэт дзяржкантролю. “Рэві Тара” спрабавала аспрэчыць гэтае рашэнне ў судзе, але прайграў.

У 2018 годзе Мінгарвыканкам прызнаў будынкі “Рэві Тара” самабудамі і пастанавіў іх знесці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі