Генпракуратура пачала крымінальную справу на экс-намесніка міністра
На былога першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцу пачалі крымінальную справу аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Як паведамляе interfax.by, былога чыноўніка падазраюць у незаконным набыцці зямельнага ўчастка, будаўніцтве і прыватызацыі жылога дома, нямэтавым выкарыстанні бюджэтных сродкаў.
Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.
Фота — ctv.by