Генпракуратура праверыць дзеянні міліцыі пры затрыманні цыганоў у Магілёве
Генеральная пракуратура праверыць, ці законна дзейнічалі міліцыянты пры масавым затрыманні цыганоў 16 траўня ў Магілёве. Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага, піша праваабарончы сайт "Вясна".
Нагадаем, што пра масавыя затрыманні цыганоў у Магілёве стала вядома пасля гібелі лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча. Паводле адной з версій, да яго смерці маглі мець дачыненне цыганы. У выніку кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава паехала ў Магілёў і па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі папрасіла ў іх прабачэння за дзеянні прадстаўнікоў улады.