Генпракуратура Расіі: Перадача Крыма Украінскай ССР была незаконнай

Генпракуратура Расіі заявіла, што перадача ў 1954 годзе Крымскай вобласці са складу РСФСР у склад Украінскай ССР была незаконнай. Рашэнне прэзідыюмаў Вярхоўных Саветаў РСФСР і СССР, нібыта, не адпавядала Канстытуцыі Савецкага Саюза. Пра гэта гаворыцца ў адказе Генпракуратуры на запыт кіраўніка "Справядлівай Расіі" Сяргея Міронава.

Як паведамляе РІА "Новости", у дакуменце таксама адзначаецца, што паўнамоцтвы разглядаць і прымаць такое рашэнне маглі толькі вышэйшыя органы ўлады і дзяржкіравання краіны. Генпракуратура Расіі адзначае, што і пасля 1954-га Севастопаль заставаўся пад расійскай юрысдыкцыяй.

Нагадаем, у канцы лютага 2014-га расійскі спецназ ("зялёныя чалавечкі") узяў пад кантроль найважнейшыя аб'екты ў Крыме, захапіў будынак крымскага парламента, заблакаваў украінскія вайсковыя часткі. У сакавіку там правялі рэферэндум, было заяўлена, што за далучэнне да Расіі выказаліся амаль 97% тых, хто галасаваў. Еўрасаюз, ЗША, іншыя краіны свету не прызналі яго вынікаў, асудзілі расійскую агрэсію і ўвялі супраць Расіі санкцыі.

Фота: svoboda.org, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі