Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы

Чыноўнікі і сілавікі наведвалі кароўнікі ў Ельскім раёне / gp.by
Чыноўнікі і сілавікі наведвалі кароўнікі ў Ельскім раёне / gp.by

Генпракурор Андрэй Швед прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы Беларусі. Кадравыя праблемы і ў дзяржаўнай ветэрынарнай службе. 21 чэрвеня Швед удзельнічаў у Ельску ў Гомельскай вобласці ў пасяджэнні "абласной каардынацыйнай нарады па барацьбе з злачыннасцю і карупцыяй". Разглядалася сітуацыя з падзяжом буйной рагатай жывёлы. Па словах генпракурора, утойваць інфармацыю пра гэтую праблему "сталі менш"! Ён палохаў судом тых, хто па-ранейшаму займаецца фальсіфікацыяй справаздач.

На нарадзе заявілі, што сітуацыя з падзяжом жывёлы ў Ельскім, Добрушскім, Лельчыцкім, Светлагорскім, Рэчыцкім і Мазырскім раёнах пагоршылася. І ў шэрагу выпадкаў яна наўпрост звязана з адсутнасцю ці недахопам добрых спецыялістаў. Сельгаспрадпрыемствам патрабуюцца заатэхнікі, ветэрынары. Працу ж ветэрынарнай службы Андрэй Швед моцна крытыкаваў, бо ў яе раённых станцый "нізкая эфектыўнасць кантрольных функцый".

На нарадзе ў Ельску таксама прысутнічалі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўнік справамі прэзідэнта Юрый Назараў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Магчыма, візіт "вялікіх начальнікаў" з Мінска і Гомеля ў Ельск стаў прычынай "зачысткі", якую, па звестках праваабаронцаў, праводзілі ў горадзе гомельскія амапаўцы.

Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы
Іван Крупко і Іван Кубракоў
Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы
Андрэй Швед
Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы
Юрый Назараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі