Генпракурор расказаў, як ставіцца да перадачы Баўмгертнера ў Расію

Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з журналістамі 14 лістапада. "Я як генеральны пракурор не бачу перашкод для экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расію. Усё будзе зроблена ў рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса", — перадае interfax.by словы Канюка.



Ён нагадаў, што Генпракуратура Беларусі атрымала ад Генпракуратуры Расіі запыт пра выдачу Баўмгертнера. Дакументы цяпер знаходзяцца на вывучэнні і на апрацоўцы. Канюк дадаў, што на гендырэктара "Уралкалія" ў Расіі пачалі крымінальную справу паводле артыкула, аналагічнага беларускаму.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі