Генпракурор пацвердзіў затрыманні ў "Белмытсервісе"
Генеральны пракурор Аляксандр Канюк пацвердзіў затрыманні ў "Белмытсервісе". Паводле яго слоў, за краты трапілі некалькі службовых асоб. Ён не стаў удакладняць, якія пасады на прадпрыемстве яны займаюць.
"Так, былі праблемы, — цытуе словы Канюка БЕЛТА. — Мы затрымалі некалькі асоб. Трэба разбірацца... Патрэбны час, каб дэталёва ва ўсім, ва ўсёй сітуацыі разабрацца".
Пра затрыманні супрацоўнікаў "Белмытсервісу" стала вядома 19 лютага з неафіцыйных крыніц. Нібыта, сілавікі зацікавіліся і гендырэктарам кампаніі Юрыем Каралём. Ці быў ён сярод затрыманых, пакуль невядома. Партал TUT.by са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што праблемы ў прадпрыемства з'явіліся з-за выяўленых фактаў паставак санкцыйнай прадукцыі праз Беларусь у Расію.
Аляксандр Канюк / БЕЛТА