Беларусы спрабуюць "выбіць" з расійскіх прадпрыемстваў больш за $2 млрд

Беларусы спрабуюць "выбіць" з расійскіх прадпрыемстваў больш за $2 млрд

Беларусы спрабуюць "выбіць" з расійскіх прадпрыемстваў $2 млрд 115,7 млн, якія яны ім завінаваціліся. Гэтую лічбу (па стане на 1 кастрычніка) назваў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. 9 снежня ў беларускім пасольстве ў Маскве прайшла нарада, прысвечаная праблеме недапушчэння і ліквідацыі пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Як інфармуе БЕЛТА, у ёй удзельнічалі кіраўнікі беларускіх суб'ектаў тавараправоднай сеткі.

Па словах Канюка, апошнім часам "назіраецца станоўчая тэндэнцыя". Больш за 2 млрд долараў — гэта запазычанасць расійскіх контрагентаў перад беларускімі суб'ектамі гаспадарання. Што да пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці расійскага боку, то яна складала больш за 147 млн долараў (найбольш сур'ёзная запазычанасць застаецца перад прадпрыемствамі канцэрна "Белнафтахім" і Мінпраму), сёлета яна знізілася на 1,1% ці на $1,7 млн.

Генпракуратура Беларусі і асабіста Канюк займаюцца праблемай ужо каля пяці гадоў. Было заяўлена больш за 400 іскаў на 130 мільёнаў долараў, удалося вярнуць дзяржаве 100 мільёнаў долараў. Беларускім сілавікам удалося спыніць стварэнне структур, якія займаліся махлярствам. Распачата больш за сотню крымінальных спраў.

У той жа час, кажа Канюк, некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў самі не спрабуюць вярнуць запазычанасць, спадзяюцца, што гэтую працу за іх выканае тая ж Генпракуратура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі