Генпракурор прапануе публікаваць дэкларацыі чыноўнікаў: беларусы мусяць ведаць!

Генпракурор прапануе публікаваць дэкларацыі чыноўнікаў: беларусы мусяць ведаць!

Генеральная пракуратура Беларусі выступіла з ініцыятывай публікаваць дэкларацыі аб даходах дзяржаўных службоўцаў. Пра гэта ў чацвер распавёў журналістам у парламенце генпракурор Аляксандр Канюк.  

Канюк: "Мы прапануем. Не ведаю, як прыме прэзідэнт, якое рашэнне прымуць дэпутаты... Але мы гаворым пра тое, і прэзідэнт гаварыў, трэба, каб людзі ведалі пра чыноўнікаў: што ў іх ёсць, за што яны жывуць. Якія ў іх пабудовы, машыны і г.д. Нармальная сусветная практыка... Усе ведаюць, што ёсць у [прэзідэнта Украіны Уладзіміра] Зяленскага. Таму нічога дзіўнага тут няма".

Па словах Канюка, пакуль гэта ініцыятыва, яна прапрацоўваецца, але частку прапаноў ужо накіравалі кіраўніку дзяржавы.

23 траўня Палата прадстаўнікоў падтрымала дэкрэт кіраўніка дзяржавы "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй". "Барацьба з карупцыяй на ўсіх узроўнях павінна быць рашучай і бескампраміснай", — заявіў генпракурор.

Хочаш больш навінаў і самае галоўнае? Падпішыся на тэлеграм-канал Еўрарадыё!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі