"Цукровая справа": у "знікненні" дырэктараў цукровых заводаў ёсць расійскі след

"Цукровая справа": у "знікненні" дырэктараў цукровых заводаў ёсць расійскі след

З'явіўся першы афіцыйны каментар па гучнай "цукровай справе". У канцы мінулага тыдня ў Беларусі зніклі дырэктары чатырох цукровых заводаў — прадпрыемстваў у Гарадзеі, Слуцку, Скідалі і Жабінцы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яны былі затрыманыя. Паведамлялася, што дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча і дырэктара Слуцкага камбіната Мікалая Прудніка знялі ў Гродне з самалёта, які ляцеў у Мюнхен (яго вярнулі з Польшчы). Сярод зніклых — дырэктар Жабінкаўскага цукровага завода Віктар Міронаў і кіраўнік Скідзельскага цукровага завода Дзмітрый Ягораў. Пасля дырэктараў знік кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў. Агулам нібыта было затрымана 11 чалавек.

Сілавікі ніяк не каментавалі "цукровую справу". І вось пра яе выказаўся генпракурор Аляксандр Канюк. У інтэрв'ю тэлекампаніі "Беларусь 4. Гродна" ён сказаў, што не хоча "анансаваць некаторыя рэчы, але яны цяпер на слыху ва ўсёй рэспублікі". Паводле слоў Канюка, "цукровая справа" мае дачыненне да "знешняй дэбіторскай запазычанасці".

"Гэта тыя махлярскія схемы, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі і прадпрыемствамі-контрагентамі, у асноўным расійскімі", — паведаміў генпракурор.

Можна чакаць, што ў бліжэйшы час з'явіцца і іншая афіцыйная інфармацыя пра затрыманні кіраўнікоў па "цукровай справе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі