На Гарадзейскім цукровым камбінаце з'явіўся новы дырэктар

На Гарадзейскім цукровым камбінаце з'явіўся новы дырэктар

Гарадзейскі цукровы камбінат пасля паўзы атрымаў новага дырэктара. Ім стаў былы першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Гэта першае прызначэнне новага кіраўніка на цукровыя заводы пасля пачатку "цукровай справы".

Каля 20 гадоў дырэктарам Гарадзейскага камбіната быў Міхаіл Крыштаповіч. У студзені 2020 года КДБ затрымаў дырэктараў усіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. Іх вінавацяць у атрыманні хабару. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, быццам кіраўнікі беларускіх цукровых заводаў прадавалі сваю прадукцыю ў Расію па заніжаных цэнах. 

Ігару Макару 60 гадоў. Ён усё жыццё працаваў у сельскагаспадарчай сферы. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 2006 годзе стаў старшынёй Нясвіжскага райвыканкама, у 2010-м — старшынёй Горацкага райвыканкама. З 2014-га быў першым намеснікам старшыні Мінаблвыканкама і курыраваў аграпрамысловы комплекс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі